Мае валасы - чырвоныя -
Ляцяць кудзёркамі прэч.
Бо я - дзяўчо бессаромнае,
І мусіць хоть што чырванець
Мае валасы - нязграбныя -
Не хочуць расчэсваць скронь.
Бліскуюць з мяне й чаплятамі
Чапляюць тваю далонь.
Мае валасы - прыхільныя -
Да зброй і лязоўных слоў.
Віюцца сабе сямімільнымі
Пасмамі
Янтароў.
А я сама - бледнатварая,
Бо кроў усмактаў цмок.
І зараз яна над хмарамі
Сонейчыць
У тваё
Шкло.
23 04 2010
