Блог mirazhik

Регистрация

mirazhik

pr of the polygamous

<<< кім лепш быць
веснавая ноч>>>

Ведаеш, гэта такое шчасце - салодкі дотык вуснаў і кіслы прысмак вішань.

Ведаеш, гэта такое шчасце - ехаць і есці тую самую вішню, якой хвіліну таму я фарбавала тваё напружанае цела.
І людзі смяюцца, і мне самой так смешна - сядзіць дзеўка і кожную вішаньку трапятліва кладзе ў рот, смакуе, усміхаецца, глядзіць ў ваконнае шкло і бярэ яшчэ адну вішаньку.

Гэта такое шчасце - памятаць чырвоную ад вішні спіну, ды шырокую, ды моцную.
Памятаць тую вялікую зорку на спіне, нафарбаваную вішнямі - быццам дзеці прыбеглі і размалявалі, пакуль ты спаў.
..і я зноў усміхаюся дзявоча-дзіцячай ухмылкай і не баюся, што ты палічыш мяне дзіцём - бо цябе гэта яшчэ больш спадабаецца, бо я ў тваіх вачах - дзіцё, якога жадаеш схапіць і вучыць жыццю.
І мне даспадобы кіслы смак барвовых ягад, бо ў цябе былі салодкія вусны.
Ведаеш, гэта такое шчасце - салодкі дотык вуснаў і кіслы прысмак вішань.

Гэта такое шчасце - назіраць за тваім целам ў люстэрка, назіраць, як я зграбна выгібаюся пад ім ці як мяне нават не бачна за табою.
Назіраць, як твае рукі дрыгатліва дакранаюцца да мяне,як твой твар неўзабаве становіцца жорсткім – быццам трэба баяцца прашаптаць лішняе слова.
А я не баюся, а я гарэзліва перашкаджаю тваім пацалункам, і таму праз момант ўжо не бачу фісташкавыя вочы – бачу толькі прасціны і адчуваю гарачы подых на шыі.

Гэта такое шчасце - бачыць свае рукі ў тваіх руках, а потым глядзець на крыху пасінелую скуру і не разумець, чаму гэта "жах", і не разумець, чаму мяне шкадуюць, бо я ж такая шчаслівая, хаця і дурная вар'ятка.
Ведаеш, гэта такое шчасце - абдымкі да болю ў грудзях, такія, што нельга дыхаць, што смуга ў галаве і няма аніякага розуму! Момант - я расплюшчваю вочы і бачу цябе - ты усміхаешся і ласкава гладзіш маю шыю і рукі, і ўсё ніжей, і ўсё ласкавей.

Твой погляд – гэта такое шчасце.
Твае вочы – ласкавыя фісташкавыя ці жорсткія вішневыя, і гэты погляд – звярыны, ашалелы. Здаецца, што хвіліна – і не застанецца камня на камяні, што ад мяне не застанецца нічога, што ты толькі варухнешся – момант – і мяне не будзе.

…а за вокнамі дождж, а я побач з табою.
І такая спёка, гарачыня ад цябе л’ецца. Момант – і я гучна закрычу, і на мяне абрушацца ўсе дахі, кроплі гэтага дажджу і жырандолі. А потым буду ляжаць, глядзець у адну кропку і песціцца і думаць, што гэта сонейка мяне лашчыць, бо такое цяпло ў целе, што розуму няма і не будзе, здаецца.

Ведаеш, такое шчаcце – пажадаць рухацца наперад дзеля цябе, каб прыехаць і не саромецца, каб прыехаць і бачыць, як загараюцца твае вочы, як цьмянее ўсё навокал – і існуе толькі апантаваны танец, які, здаецца, не скончыцца ніколі, і калі скончыцца, то толькі разам са мною.

Ведаеш, любы мой, аксамітны мой, уласнік і раўнівец, гэта такое шчасце – спаць і ведаць, што ты ёсць.

2 04 2010