Блог mirazhik

Регистрация

mirazhik

pr of the polygamous

<<< не возвращайся ко мне пожаааалуйста.
кім лепш быць>>>

мой веснавы праклён.

жадаю цябе
да апошняга пацалунку
да першай кроплі крыві на чырвоных вуснах
да сёмага поту на гарачым целе

схапі мяне
трымай мяне
трымай маі рукі сваімі рукамі, каб яны збялелі ад тваёй моцы.
трымай мяне так, каб я не змагла паварушыцца,каб я нават не захацела больш нічога, акрамя цябе.
трымай так, каб я вілася пад поглядам ашалелых вачыма.
бі за тое, што я кусала твае вусны; лашчы, каб я забылася, что ўмею кусацца.


а калі любіш мяне - любі на стале.
любі ў калідоры, не давай часу зняць паліто ды шаль.
не давай нават дыхаць, дазволь толькі лавіць звар'яцелымі губамі крыху паветра.
ці наогул - не дазваляй мне нічога, схапі за ланцужок і прыцягні да сябе.
схапі, прыцягні, пацалуй.
адштурхні.
і - зноў.


дай адчуць спінаю халодную падлогу,грудзьмі - жорсткія пальцы,шчокамі - калючую шчэць.
спінаю - цьмяныя сцены, спінаю - мяккую прасціну, спінаю - твае пяшчоты.
лаві мае зблытаныя пасмы валос, лаві трызнёнымі пацалункамі маю шыю, лаві мяне,сцісні да болю ў скроні.

прагна гляджу на цябе, каб ўночы знайсці твой звярыны погляд у снах.

трымай мяне, мой веснавы праклён.

22 03 2010